МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21.02.2025
21 ЛЮТАГА — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Ён адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЭСКА, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці. Матчына мова — заўсёды неад’емная частка культуры і гісторыі любой краіны.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай мовай, паколькі менавіта яна адлюстроўвае гісторыю, традыцыі беларускага народа, уводзіць у народную паэзію, народныя вераванні, філасофію, тлумачыць прыроду.
21 лютага у мiжнародны дзень роднай мовы дзецi "Дзiцячага сада №2" размаўлялі на роднай мове, адправiлiся ў вiртуальныя вандроўкi па роднаму краю, гулялі у моўныя гульнi, малявалi жывёл роднага краю, чыталi беларускiя народныя казкi, знаемiлiся з творамi беларускiх пiсменнiкаў.

Толькi разам  мы зможам зацікавіць дзяцей роднай беларускай мовай.

поделиться в: