Консультации для законных представителей воспитанников

Народныя гульні

развернуть
Адна з асаблівасцей нашай зімы – гэта кароткія дні і доўгія вечары. 22 снежня – самы кароткі светавы дзень. Яшчэ здаўна людзі прыдумалі, як зрабіць так, каб доўгія вечары не праспаць, як робяць многія звяры, а прывесці карысна. Есць такі звычай: зімовымі вечарамі юнакі, дзяўчаты і людзі старэйшага ўзросту, кожны са сваім заняткам збіраюцца ў адной хаце на вячоркі. Усе працуюць, а сярод працуючых абавязкова знойдуцца тыя, што сваімі пацехамі, жартамі і песнямі не дадуць астатнім заснуць.
Малыя ж і старыя астаюцца дома. Але яны таксама марна не бавяць час. Ад бабулі і дзядулі можна шмат чаму навучыцца: вязаць, вышываць, майстраваць цацкі і многае іншае. І ўсе ж такі самы любімы занятак слухаць не дыхаючы, як бабуля не спяшаючыся, як бы спяваючы і закалыхваючы расказвае цікавыя гісторыі, здарэнні, казкі. Пакой не ярка асветлены, з-за цемнай шторы выглядвае месяц, здаецца, што усе навокал жыве другім, больш таямнічым жыццем, чым удзень. Калі летам дзеці праводзяць большую частку дня на свежым паветры, а дахаты ідуць толькі класціся спаць, то зімой часцей праводзяць вечары дома. Гульні дзяцей зімой одрозніваюцца ад летніх. Яны менш руховыя, носяць іншы характар. Таму і дома і ў пакоях дашкольных устаноў мы павінны стварыць утульнасць, падабраць кніжкі, цацкі, пласцінкі, дыяфільмы, абсталяванне для ручной працы ў адпаведнасці з жаданнем і настроем дзяцей. Дарослыя могуць прапанаваць дзецям самыя разнастайныя заняткі. Спадзяемся, што нашы парады будуць выкарыстаны вамі пры арганізацыі гульняў з дзецьмі.
Гульні са старымі часопісамі.
узяць некалькі старых часопісаў і пагуляць у магазін. Разам з дзецьмі панавырэзваць карцінкі з “ежай” і раскласці іх па групах: малочныя прадукты, мясныя, агародніна, садавіна, вырабы з мукі; успомніць назвы прадуктаў, як можна іх ужываць у ежу;
адабраць карцінкі з “мэбляй” і раставіць яе па пакоях, насяліць гэтыя пакоі жыхарамі (для гэтага можна выкарыстаць каробку з-пад абутку). Для такой гульні дзіця само выбярэ сабе месца: за сталом, на дыване, на падаконніку…
Гульні з пакункамі.
Прапануйце дзецям прынесці пакункі розных памераў і расфарбоўкі – гэта самая сапраўдная краіна цудаў, дзе можна гуляць ў мноства гульняў, навучыцца столькім словам, а можна і атрымаць прыз. Многія зімовыя вечары, безумоўна будуць вамі прысвечаны для падрыхтоўкі да Каляд, да сустрэчы Новага года. Звернемся ла некаторых момантаў прыемгых перадсвяточных турбот.
Віншавальныя паштоўкі. 
Рыхтуюцца загадзя, бо часцей за ўсе перасылаюцца па пошце. Яны напомняць вам пра самыя яскравыя моманты мінулага свята. Прапануйце дзецям прынесцт старыя віншавальныя паштоўкі. Разам разгледзьце іх, успомніце тых, хто іх даслаў, не забудзьцеся пра іх і ў гэтым годзе. Навагоднія паштоўкі цікава разглядаць, можна параўнаць некалькі паштовак, з паштоўкамі можна гуляць ў казку, у “Новы год”.
Віншавальныя паштоўкі не цяжка зрабіць разам з дзецьмі. Узоры наклеіць з каляровай паперы, з прыроднага матэрыялу, тканіны, пластыліну, са старых паштовак, дамаляваць ці поўнасцю намаляваць, прычым гэтыя самыя розныя сродкі можна спалучаць пры стварэнні адной паштоўкі, не забываючыся аб эстэтыцы работ.
Паштоўку трэба абавязкова надпісаць, старэшыя могуць дапамагаць дзецям. Віншаванне па тэлефоне.
Зараз паштовую сувязь нам часцей замяняе тэлефон. Калі ў вас няма спецыяльнай цацкі, то тэлефон можна зрабіць самім з падручнага матэрыялу. Дзецям падабаецца размаўляць па тэлефону, яны бачаць, як гэта робяць дарослыя. Дзеці ўжо разумеюць, што ў адрозненне ад падпісвання паштовак, пры размове па тэлефону яны могуць больш вольна карыстацца мовай. У часа святаў кожнаму будзе прыемна пачуць голас родных і сяброў, выслухаць іх пажаданні і абавязкова высказацца самому. Нашы дзеткі павінны ўмець прыгожа звярнуцца, не забыцца пра ветлівыя і пяшчотныя словы. Традыцыйнымі з’яўляюцца пажаданні здароў’я, дабра, міру. Безумоўна, размовы з дарослым будуць адрознівацца ад размовы з сябрам, а размова з сябрам ад размовы з Дзедам Марозам.
Таму да такіх заняткаў можна звяртацца напярэдадні Каляд, з іх прыходам, пасля іх, на іншыя агульныя і асабістыя святы. У наступны раз вы, напэўна, раскажаце дзецям, у якіх выпадках нам яшчэ вельмі спатрэбіцца тэлефон: -даведацца пра здароў’е,
-выклікаць хуткую дапамогу,
-дамовіцца аб сустрэчы,
-навесці даведкі і г. д.
Вучымся жадаць дабра.
Уменне падтрымаць словам, узняць настрой, падабраць прыемныя словы не даецца легка. Зімовыя святы – смы час навучыцца выказваць пажаданні. Пажаданні можна выказваць адзін аднаму:
-седзячы за сталом кружком;
-перадаючы які-небудзь прадмет;
-перакатваючы мяч;
-ствараючы павуцінне. Клубочак нітак разматваецца дзецьмі, утварыўшымі кола. Зматванне нітак у клубок таксама карыснае і цікавае практыкаванне. Маленькі ўзор: пажаданні на развітанне: да пабачэння, заставайцеся здаровы, будзьце здаровы, бывайце здаровы, жывіце багата, усяго добрага (найлепшага), хай вам шчасціць, хай вас Бог беражэ,добрай дарогі, да хуткай сустрэчы, дабранач, добрай ночы і г. д.
Вучымся радаваць падарункамі.
Больш за ўсе падарункаў атрымліваюць дзеці, гэта прыносіць ім шмат радасці. А каб не сумаваць нам, не застацца без увагі, калі мы будзем у больш сталым узросце, а нашыя дзеці вырастуць, давайце пакажам ім, што дарослыя таксама будуць вельмі рады дзіцячаму падарунку, а больш за ўсе той увазе і любові, якую выказалі нам маленькія сваім простым падарункам. Каб загадзя падрыхтаваць падарункі, дзеці павінны ведаць сваіх блізкіх і знаемых. Рыхтуемся да свята.
Святочна аформленая з удзелам дзяцей і бацькоў памяшканне стварае і падтрымлівае добры настрой.
Што мы можам зрабіць разам:
-маскарадныя касцюмы,
-цацкі-самаробкі, -зімовыя букеты, кампазіцыі, гірлянды,
-маскарадныя касцюмы для лялек,
-упрыгожыць пакой.
Узор кулінарных заняткаў з дзецьмі.
Вучымся гатаваць куццю. У апошні дзень перад Калядамі з поўдня пачынаючы гаспадыня затапляла печ, каб варыць куццю – кашу з яічных ці пшанічных круп. Калі куцця ўпрэла, то гаспадыня яе ставіла з гаршчком на покуці, дзе перад тым гаспадар клаў ахапку сена. Апошні вечар перад Калядамі быў посны. Бедныя варылі найчасцей толькі куццю і кісель, а да кісяля рабілі мядовую сыту; багацейшыя рабілі шмат розных страў, з якіх першае месца займалі блінцы . блінцы – сімвал сонца, з гэтага дня яно паварочвае да цяпла. Яшчэ рабілі поліўку з грыбоў, рыбу, садавіну. Хутчэй за ўсе гэты звычай зацікавіць дзяцей і яны, магчыма, самі захочуць паспрабаваць прыгатаваць куццю. І такая справа будзе ім па сілам. Спачатку трэба перабраць крупы: дзеці з вымытымі рукамі сядаюць вакол стала, на чысты стол высыпаюцца крупы. Потым крупы перамываюць адносяць на кухню і ставяць у духоўку. Затым дзеці назіраюць, як варыцца каша. Калі каша будзе гатова, то перад тым, як яе з’есці, не забудзьцеся пра звычаі:
-у хаце павінна быць чыста прыбрана;
-на стол кладзецца ахапка соломы ці сена, паверх засцілаецца чысты абрус; -паглядзіце, якая зварылася каша, па гэтаму згадваюць пра будучы ўраджай; калі рассыпчатая – год урадлівы;
-пачынаў есці гаспадар, ці старэйшы чалавек. Зачарпнуўшы першую лыжку, паклікаць мароз, а яшчэ спрадвеку заведзена клікаць на вячэру дзядоў – памершых продкаў;
-потым усе па чарзе выказваюць свае пажаданні;
-пасля вячэры старэйшыя садзіліся да гутаркі, а моладзь варажыла.
Калі вы не змаглі зварыць з дзецьмі посную куццю, то не бяда. 13 студзеня – шчадрэц, шчодрая, багатая куцця, даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года (па старому стылю).
Аскажыце дзецям, як ператварыць посную куццю ў багатую:
-заправіць маслам і медам, тоўчаным макам,
-засмажыць салам з лукам і кавалачкамі мяса.
Сузіранне. Рана сышоўшы на зямлю зімовы вечар – лепшы час для назірання разам з дзецьмі за зорным небам. Паназірайце за зоркамі, раскажыце аб некаторых сузор’ях, пра Млечны шлях. Па зорках можна вызначыць надвор’е, пргназіраваць ураджай.
Назіраць можна за цікавымі прадметамі: індыйскай вазай, самаварам, драўлянымі вырабамі, дываном. Можна паразважаць аб рэчы:
-назаві рэч,
-нашто яна патрэбна,
-якія яна мае прыкметы: форма, памер, колер, пах, смак,
-з чаго зроблена,
-“яна падобна на…” ці “адрозніваецца ад…”,
-што будзе, калі…
-радасна паназіраць за хатнімі раслінамі,
-цікава паназіраць за ценем (ценямі).
Прыемны ўспамін.
Зімой прыемна ўспомніць пра лета. Дзецям падабаецца успамінаць пра свае падарожжы, прыгоды, абмяркоўваць, будаваць планы. Прапануйце дзецям прынесці свае самыя розныя фотаздымкі. Яны дапамогуць узнавіць у памяці падзеі і з’яўленні. Такія ўспаміны займуць некалькі вечароў. Потым можна падрыхтаваць выставу з фотаздымкамі і малюнкамі дзяцей.
Маляванне. Лепш у вольны час дазволіць дзецям маляваць па заданню, па асацыяцыях, па ўспамінах. Тэмы для малявання падкажуць казкі, вершы, песні. Слуханне. Вечарамі дзеці любяць паслухаць расказы дарослых. Часцей за ўсе дарослыя пераказваюць пачутыя некалі імі казкі сваімі словамі ці на свой лад – гэта падабаецца дзецям. Можна пачытаць казкі, можна “скласці” іх самім, можна прыдумаць свае заканчэнне.
Спакойная вячэрняя атмасфера, творчы настрой, час паэзіі і музыкі настроіць дзяцей на ўспрыманне прыгажосці твораў.
Хатнія клопаты.
Перад адыходам да сну нетаропка прыбраць у пакоі, пакласці спаць цацкі, закалыхаць іх. Развучыце з дзецьмі некалькі калыханачак, якія яны будуць спяваць сваім лялькам, сабе, сваім блізкім.
Часопіс "Мінская школа"
свернуть

Які ён, сучасны бацька?

развернуть
Сям’я – “гавань”, “прычал”, “крэпасць”, “цеплыня”, “любоў”…
Такімі характарыстыкамі ўзнагароджваюць сваю сям’ю мільёны людзей на планеце, тыя, хто ў поўнай меры адчуў любоў самых дарагіх і блізкіх людзей: маці, бацькі, братоў, сясцёр, жонкі, мужа, дзяцей…
Мудрая прырода нездарма дала чалавеку Маці і Бацьку. Тым самым яна паклапацілася пра раўнавагу двух пачпткаў Любові: мужчынскага – дужага, мужнага, стрыманага, і жаночага – пяшчотнага, ласкавага, самаадданага.
Дзіця, нараджаючыся на свет, мае права на бацькоў – бацьку і маці. Пры гэтым яму патрэбны бацькі, якія кахаюць адзін аднаго. Гэта даўно даказана і прынята грамадствам. Народная мудрасць сведчыць: “Сям’я без кахання, што год без вясны”, “Кожнай маці сваё дзіця міла”, “Бацькоўская ласка канцоў не мае”.
Менавіта ў сям’і, гледзячы на бацькоў, дзеці спасцігаюць тонкую навуку свайго будучага сямейнага жыцця.
Які ён, сучасны бацька?
Многія з мужчын, на жаль, лічаць, што іх задача – матэрыяльна ўтрымліваць сям’ю, усё астатнее належыць жанчыне. І глыбока памыляюцца. Мужчынскае выхаванне мае значэнне для дзяцей абодвух полаў.
Псіхолагі выдзяляюць наступныя тыпы татаў:
“Тама” – тата-мама, па-мацярынскі клапатлівы. Усе маміны функцыі прымае на сябе. А гэта яму не заўсёды ўдаецца, і ён становіцца раздражняльным, запальчывым, злым. Калі ж усё ідзе, як па масле, ён добры, уважлівы. І дзіця з-за перападаў яго настрою, не ведае, як падладзіцца пад бацьку.
“Мата” – мама-тата. Такі тып гатовы на любыя подзвігі дзеля дзяцей, ён ім заўсёды і усё даруе, яны “сядзяць” у яго на галаве. Дзецям усё дазволена, таму пазней бацьку даводзіцца дорага расплачвацца, бо ён гадуе эгаістаў.
“Бармалей” – для такога галоўнае ў выхаванні – дысцыпліна, жаданне ўсіх трымаць у “абцугах”. Нагодай для кантактаў з’яўляецца ўчынак дзіцяці. Тады толькі бацька звяртае ўвагу на дзіця. І асноўны спосаб выхавання – пакаранне.
“Конік” (Кузнечик). Ён жыве ў сям’і, але не адчувае сябе бацькам, лічыць, што клапаціцца пра дзіця павінна маці. Яго дзіця не павінна абцяжарваць. Пры першай жа магчымасці ён ператвараецца ў “нядзельнага” тату. Тата – “Конік” – незагойная рана для дзіцяці на усё жыццё.
Тата – “Душа-хлопец”. Як цудоўна гучыць такая характарыстыка! Значыць, нарэшце, дзіцяці пашанцавала: такі тата і сябар, і брат. З ім лёгка, весела, але…гэты тата надае больш увагі фармальнаму боку жыцця дзіцяці, забываючыся пра тыя яго праблемы, вырашэнне якіх – бацькоўскі абавязак. Маці гэта не падабаецца, таму што ўсе праблемы ў доме вырашае яна, з гэтай нагоды ў сям’і бясконцыя канфлікты, сваркі. Дзіця жыве ў складанай атмасферы.
“Хатні міліцыянер”, “Камень” або “Стойкі алавяны салдацік” заўсёды мае рацыю. У яго дзейнічаюць правілы, толькі правілы, якім трэба падпарадкоўвацца нават у тых сітуацыях, калі бацька не мае рацыі. Яго дэвіз “Яйка курыцу не вучыць”. У дзіцяці адчужанасць да такога бацькі, якая з’яўляецца ў дзяцінстве, захоўваецца і ў сталым узросце.
Сёння папулярны тып бацькі – “Здабытчык”, “Бізнесмэн”. Ён умее рабіць грошы, добра забяспечвае сям’ю. Шкада толькі, што бачыць дзіця ён толькі спячым: ён рана ідзе на працу, позна прыходзіць. І хоць дзіця добра забяспечана, яно адчувае сябе пакінутым і непатрэбным. Ёсць “залатая клетка”, але гняздо бацька, ды часта і маці не ўюць. Кожны заняты сабой.
Гэта, вядома, далёка не поўны пералік тыпаў бацькоў і яны ўмоўныя. Аднак для ўсіх іх характэрна неразуменне ролі бацькі у выхаванні дзіцяці – як хлопчыка, так і дзяўчынкі. Вельмі небяспечна, калі таты не прымаюць удзелу ў выхаванні да перыяду палавога выспявання, калі бацька ігнаруе дзіця, не цікавіцца ім і не з’яўляецца аўтарытэтам для яго ў раннім узросце.
Негатыўная бацькоўская пазіцыя складаецца пад уплывам многіх фактараў:
жаночае выхаванне ў дзяцінстве;
адсутнасць станоўчага вобраза бацькі;
адсутнасць псіхалагічнай гатоўнасці да бацькоўства;
нямудрая тактыка жонкі ў адносінах да мужа.
Вось рэкамендацыі жанчынам спецыялістаў па сямейных пытаннях, як дабіцца разумення з мужам у поглядах на выхаванне дзяцей. Яны лічаць важным:
рыхтаваць мужа да з’яўлення дзіцяці (расказваць у перыяд цяжарнасці пра свае адчуванні, чытаць кнігі пра дзяцей, складаць разам планы будучага бацькоўства і мацярынства);
заўсёды гаварыць не “маё дзіця”, а толькі “наша”;
не крытыкаваць мужа ў прысутнасці дзіцяці;
з першых дзён жыцця дзіцяці прыцягваць тату да догляду дзіцяці (разам купаць малое, прасаваць дзіцячае адзенне, гуляць) і ўнушаць (а не сварыцца!), што ён выдатна з усім спраўляецца;
даручыць бацьку весці дзённік развіцця, фотаальбом дзіцяці, заахвочваць любую ініцыятыву ў адносінах да дзіцяці;
не абмяркоўваць з дзецьмі паводзін бацькі;
у спрэчцы старацца заўсёды падтрымліваць бацьку. Калі той не мае рацыіі дамовіцца загадзя, што спрэчку лепш спыніць, а пазней вярнуцца да праблемы,
але ўжо без удзелу дзіцяці;
падкрэсліваць у размове з дзецьмі лепшыя бацькавы якасці;
ганарыцца мужам, хваліць яго і тым самым падтрымліваць аўтарытэт бацькі ў вачах дзяцей.
Часопіс "Мінская школа"
свернуть